Чэсць Табе, слава
Чэсць Табе, слава
1. Чэсць Табе, хвала, наш добры Пане,
З веку да веку не перастане!
2. І грамада ўся, верныя людзі,
Славіць Цябе мы, Ойча наш, будзем.
3. Дзякуем шчыра, Добры наш Божа,
За літасцівы дар Твой прыгожы.
4. Што дараваў нам нашы заганы,
Ласкі Сваёй дар даў тут сабраным.
5. Ты на Сябе ўзяў цяжар нялёгкі,
Дзеля нас, грэшных, не меў палёгкі.
6. Цела Святое дзідай прабіта,
І Кроў бязвінна была праліта.
7. На свет прыйшоўшы Бог вечнай славы,
Меў тут пакутаў цяжкіх нямала.
8. Даўся пакорна на катаванне,
Зведаў пакуты укрыжавання.
9. Потым, ўвайшоўшы да вечнай славы,
Нам Ты пакінуў дар небывалы.
10. Святы Сакрамант - Твой дар каштоўны,
Нашыя сэрцы ўдзячнасці поўны.
11. Мы Табе, Божа, сёння спяваем,
Нашы галовы нізка схіляем.
12. Дай Ты нам ласку, любы наш Божа,
Верым, ў патрэбе Ты дапаможаш.