1.Вясёлы дзень для нас настаў,
Якога свет увесь жадаў.
Сягоння Хрыстус з гробу ўстаў!
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
2. Уладар нябесны к нам прыбыў,
Як цвет на сонейку зацвіў,
Па смерці з намі зноў зажыў!
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
3. Пякельну нетру зваяваў
Усіх злачынцаў пакараў,
А грэшным ласку дараваў.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
4. Тры дні ў адхлані Ён правёў,
Там суцяшаў святых Айцоў,
Пасля з сабою іх павёў.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
5. А тыя, ўсе да аднаго,
Як Збаўцу ўбачылі свайго,
Загаварылі да Яго:
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
6. Вітай, жаданы нам, вітай!
О Хрысце, нас не пакідай,
З пякельнай моцы выбаўляй.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
7. Якую ж радасць мелі ў цьме,
Як Збаўцу ўбачылі ў сабе,
Яго здаўна чакалі ўсе.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
8. На трэці дзень сам з гробу ўстаў,
Пячацяў нават не кранаў,
А варту страх апанаваў.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
9. А як Хрыстос з магілы ўстаў,
Сваіх Апосталаў вітаў,
Да Маці Анёлаў паслаў.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
10. Анёлы верныя Мае!
Да Панны йдзіце вы хутчэй,
Да Матачкі святой Маёй.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
11. Вітайце Дзеву ад Мяне,
І заспявайце для Яе:
Вітае Твой Сынок Цябе!
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
12. Пасля ў яснасці такой
Да Маці зблізіўся святой
І прывітанне кажа ёй:
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
13. Будзь поўна радасці ўся,
Матуля родная Мая,
жалоба скончана Твая!
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
14. Вітай жа, Езу, мой жывы,
Сынок мой любы, залаты,
Пацеха ўсякае душы!
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
15. Ах, вельмі радасна ўжо мне!
Жывога ўбачыўшы Цябе,
Як новым свет стаў для мяне.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
16. Вось гэтак гутарку вяла,
Вітала радасна Хрыста,
З вялікім шчасцем адышла.
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!
17. О, Езу Божа наш жывы,
Грахі нам нашы адпусці,
Душы збаўленне прынясі!
Аллелюя, аллелюя, аллелюя!