Рэфр.: Той, які словам стварыў нябёсы,
Ён Свайго Сына нам дае.
1. Велічае душа мая Пана,
І ўзрадаваўся дух мой у Богу, Маім Збаўцу,
Бо глянуў Бог на пакору Сваёй слугі,
І цяпер благаслаўлць мяне будуць усе пакаленні.
Рэфр.: Той, які словам стварыў нябёсы,
Ён Свайго Сына нам дае.
2. Бо вялікае ўчыніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго святое.
І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне
Над тымі, хто Яго баіцца.
Рэфр.: Той, які словам стварыў нябёсы,
Ён Свайго Сына нам дае.
3. Паказаў моц Сваёй правіцы,
Рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.
Скінуў магутных з трону
І ўзвысіў пакорных.
Рэфр.: Той, які словам стварыў нябёсы,
Ён Свайго Сына нам дае.
4. Дабром галодных насыціў,
А багатых ні з чым адправіў,
Прыняў Свайго слугу, Ізраэля,
Памятаючы пра Сваю Міласэрнасць.
Рэфр.: Той, які словам стварыў нябёсы,
Ён Свайго Сына нам дае.
5. Як абяцаў бацькам нашым,
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, +
І на вякі вечныя. Амэн.
Рэфр.: Той, які словам стварыў нябёсы,
Ён Свайго Сына нам дае.