Рэфр.: Пане, я не варты, каб прыйшоў да мяне.
Ты скажы мне толькі слова і душу маю ачысці.
1.У хлебе Тваім схаваны Дух,
Яго спажыць не можам.
У віне Тваім гарыць агонь,
Яго не можам выпіць.
Рэфр.: Пане, я не варты, каб прыйшоў да мяне.
Ты скажы мне толькі слова і душу маю ачысці.
2. Дух у Тваім хлебе, Агонь у Тваім віне,
Вялікія цуды прымаюць нашыя вусны,
Пан сышоў на зямлю, учыніў нас новым стварэннем,
Няхай на ўзор Анёлаў Агонь і Дух нас напаўняюць.
Рэфр.: Пане, я не варты, каб прыйшоў да мяне.
Ты скажы мне толькі слова і душу маю ачысці.
3. Агонь і Дух былі ў Той, якая Цябе нарадзіла, Дух і Агонь прыходзяць у хросце –
Так у хлебе і келіху ёсць Дух і Агонь.
У Тваім хлебе гіне прагавітасць. Твой келіх знішчае смерць, што нас пагланае.
Спажываем і п’ём Цябе, Пане, не толькі каб насыціцца, але каб жыць праз Цябе.
Рэфр.: Пане, я не варты, каб прыйшоў да мяне.
Ты скажы мне толькі слова і душу маю ачысці.
4. Сэрца Тваё, Пане, перапоўненнае Тваімі дабрадзействамі,
Суціш струмень Сваёй ласкі.
Захавай яе ў скарбніцы Сваёй,
Каб калісьці мне ізноў удзяліць.