1. Salve, Regina, вітай Валадарка!
Зоркай нязгаснаю свеціш нам ярка.
Вітай, о, Маці вечнага Сына,
Наша Ты надзея Salve, Regina.
2. У Міласэрнай чакаем мы літасць,
Прагнем жыцця і вымольваем міласць.
Слодычы поўная, Маці адзіна,
Наша Заступніца - Salve, Regina.
3. Грэшныя, плачам, да Маці ўздыхаем,
Дзеці Адама, Цябе прызываем.
Глянь жа ласкава на слёз даліну,
О, Міласэрная - Salve, Regina.
4. А калі скончыцца наша выгнанне,
Дай нам шчасліва з Табою спатканне,
Каб нам убачыць Цябе й Твайго Сына,
Дзева Прачыстая - Salve, Regina.