1. Будзь жа праслаўлёны, Езу ў Гостыі,*
Ты – наш Адкупіцель, Ты – наш Хлеб жывы. *
Рэф.: Слаўся, Хрысце, зараз і навек, *
у Гостыі сакрыты Богачалавек.
2. Будзь жа праслаўлёны, Езу, Збаўца наш,
Як ягнё пакорны ў Свой смяротны час.
Слаўся, Хрысце...
3. Будзь жа праслаўлёны, наш Нябесны Хлеб,
Чэсць і пакланенне аддаём Табе.
Слаўся, Хрысце...
4. Будзь жа праслаўлёны за Твой Боскі дар,
Наш Айцец Нябесны, свету Валадар.
Слаўся, Хрысце...
5. Будзь жа праслаўлёна, Збаўча Ахвяра,
Хай да нас не прыйдзе страшная кара.
Слаўся, Хрысце...
6. Будзь жа праслаўлёны, Ўсемагутны Бог,
Смерць Ты і шатана мужна перамог.
Слаўся, Хрысце...
7. Будзь жа праслаўлёны, Ты жыццё даеш,
Добрыя намеры нашы ведаеш.
Слаўся, Хрысце...
(2 варыянт тэксту)
Будзь жа праслаўлёны, сьвету Валадар!
Ты для нас сыходзіш на сьвяты Алтар.
Рэфрэн: Слаўся Хрыстэ сёньня і навек,
Ў Гостыі ўкрыты Богачалавек.
Будзь жа праслаўлёны, Боскі наш Сьвятар,
выслухай малітвы і прымі наш дар.
Слаўся Хрыстэ...
Будзь жа праслаўлёны, наш Нябесны Хлеб,
чэсьць і пакланеньне аддаём Табе.
Слаўся Хрыстэ...
Будзь жа праслаўлёны, Збаўчае Піцьцё,
Чыстая Крыніца, што дае жыцьцё.
Слаўся Хрыстэ...
Будзь жа праслаўлёны, Божае Ягнё,
Збаў нас, як прыбудзеш зло караць агнём.
Слаўся Хрыстэ...
Будзь жа праслаўлёны, Добры Пастыр наш,
сьпевамі ўслаўляем мы Цябе наўсьцяж.
Слаўся Хрыстэ...
Будзь жа праслаўлёны за Твой Божы Дар,
наш Айцец Нябесны, сьвету Валадар.
Слаўся Хрыстэ...