1. Хто да ясляў бэтлеемскіх да Дзіцятка паспяшыць
Богу шчыра пакланіцца, што сышоў між намі жыць!
Пастушкі, вы прыбягайце і з удзячнасцю іграйце:
Збаўца ў ясельках ляжыць!
2. Мы і самі ўслед за вамі з песняй радаснай ідзём.
Там Самога сына Бога ўбачым і хвалу ўзнясём.
Што за беднасць і нястача! Ён ў халоднай стайні плача.
Суцяшэнне мы нясём.
3. Хай усюды радасць з цудаў будзе ў свеце панаваць.
Ён пасланы, людзям даны, каб грахоўны свет збаўляць.
Бога радасна вітаем і з анёламі спяваем,
Каб ў вышынях славу ўзняць!
4. Будзь вітаны наш чаканы, Ты, што роскашы нябёс.
Ты пакінуў і ў нізіны к нам сышоў і мір прынёс.
To любоў Твая стварае, верных Богу уздымае
І нябесным робіць лёс.
5. Ў жалабочку, а не ў ложку месца Сыну Божаму,
Не з князямі, а з валамі у сянцо паложаны.
Грэшнік з сенам параўнаны ды жывёлаю названы,
Збаўлен ласкай Божаю.
6.Свет паданы, Божа слаўны ўжо Табе спрадвеку быў.
Ты як кветка на палетках — ўсё ж к сабе Ён не пусціў.
Бо часовыя выгоды сталі свету да спадобы;
Крыжам Збаўцу, адарыў.
7. Ў Раме слёзы і ў нябёсы голас смутку шле Рахэль:
Для сыночкаў, галубочкаў ўжо крывавая купель.
Горшае выпрабаванне, у крывавым акіяне
Выцерпіць Эмануэль.
8. І з усходу з той нагоды Каралі ідуць туды,
Дзе з’явіўся, нарадзіўся Збаўца свету, Бог святы.
Там дары Яму складаюць, там Дзіцятка пацяшаюць -
Дасць ім радасць назаўжды.