1. Ратунак грэшных, Маці Любові,
Ты Свайго Сына за нас малі,
Каб вытрывалі ў смутку і болю,
Мужна каб крыж свой неслі, прасі.
Рэфр.: О, Маці Сэрца нашага Пана,
Праз Свае слёзы Яму аддай нас,
Яму аддай нас.
2. Праз Твае смуткі, з Крыжам стаянне
І праз Хрыстовы Муку і Кроў,
У веры вечна дай вытрыванне,
Дай нам надзею, дай нам любоў!
Рэфр.: О, Маці Сэрца нашага Пана,
Праз Свае слёзы Яму аддай нас,
Яму аддай нас.
3. Таго, што скрыты у белым Хлебе,
Твайго нам Сына дай жа спазнаць,
Каб мы ўсе разам былі у небе
Ў час, калі трэба нам паміраць.
Рэфр.: О, Маці Сэрца нашага Пана,
Праз Свае слёзы Яму аддай нас,
Яму аддай нас.