1. Бог ёсць любоў, і кожны, хто ад Бога,
Той любіць шчыра брата і сястру.
Любоў нам доказ, што з пад волі злога
Мы перай шлі ў адроджаных сям'ю.
2. Бог ёсць любоў; нас, грэшных, не адкінуў,
А Сына ў свет Збавіцелем паслаў,
Каб на Сябе ўзяў нашыя правіны,
Каб нам жыццё і ўсынаўленне даў.
3. Бог ёсць любоў. Ніхто не бачыў Бога;
Калі ж мы любім адзін аднаго
Бог прабывае ў нас, змяняе сэрцы;
Творыць вялікае любоў Яго.
4. Бог ёсць любоў. Ён даў нам Свайго Духа,
Наўчае верыць, сведчыць аб Хрысце;
Дае адвагу, праганяе страхі...
Любоў праз свет у неба нас вядзе.