1. Езу маленькі, прагна чакаю,
З верай гляджу ў нябѐс сіняву.
Свет паднябесны Бога гукае,
Сэрцам сваім я Збаўцу заву.
Па Табе сумуюць людзі,
О прыйдзі, суцеш і нас.
Мы любіць Цябе ўсе будзем,
О, прыйдзі настаў Твой час.
2. Дзева Марыя, мы Твае дзеці,
Ты — наша Маці на кожны дзень.
Ты нам як ясна сонейка свеціш,
Нашых грахоў знішчаючы цень.
За свае грахі цяжкія
Мы ў скрусе, і таму
Просім Збаўцу, о Марыя!
Сэрцы аддаем Яму!