1. Маці будзем мы вітаці песняю прыгожай,
Хоць даволі аніколі даць хвалу не зможа
Ні святы пабожны, ні Анёле кожны
Годны ўславіць, благаславіць Маці Марыю!
2. Я, нягодны, песняй роднай Маці прывітаю
І з бяздоння шлю я сёння мольбы Ёй да раю.
Не забудзь на небе грэшніка ў патрэбе,
Будзь ратункам, Апякунка, Маці-Марыя!
3. О, цудоўна, ласкі поўна, чыстая Лілея,
Міласціва, літасціва, грэшнікаў надзея.
Да Цябе ўздыхаем, прагнем ды чакаем
Добрай рады і спагады, Маці-Марыя!
4. Свету Панам, Валадарам Ты была абрана,
Найсвяцейша, найяснейша, без заганы Панна.
Стала годнай Маці Езуса-Дзіцяці,
Чыста Дзева, Каралева, Маці-Марыя!
5. Месяц, сонца, зорак мноства гэтак не яснеюць,
Пры Тваім Святым Пачацці ўсе яны цямнеюць.
Больш за сонца ясна, зорка непагасна,
Свеціш ярка, Валадарка, Маці-Марыя!
6. Нас ратуеш і кіруеш Ты на сцежкі Бога,
Маці ласкі непарушнай, наша дапамога,
Будзь для нас пацехай, барані ад грэху,
Панна міла, літасціва, Маці-Марыя!
7. Мы вітаем, бласлаўляем мудрасці Сталіцу,
Дзеву верну, міласэрну, радасці Крыніцу!
Праслаўляйма хорам поўную пакоры
Добру Панну, Беззаганну, Маці-Марыю!