Веру, Пане
Веру, Пане
1. Веру, Пане, з грэху збавіў нас усіх.
Веру, чалавекам стаўся Божы Сын,
То загад любові – крыж на плечы браць,
У Касцёле Сакрамэнтам Найсвяцейшым стаць.
Ты вядзеш у вечнасць нас, дзе чакае рай,
І да сэрца прытуляеш.
2. Ты даеш мне сілу, пасылаеш моц,
Дорыш мне спакой там, дзе пужае ноч.
Ты - мой паратунак, не загіну я,
Бо мяне трымае моцна Божая рука.
Па жыцці з Табой пайду хоць на свету край
І не стрэнуся з бядою.
3. Прагну жыць з Табою, бо Ты - Бог жывы,
Ты - мой шлях надзейны, годны назаўжды,
Сын Айца Спрадвечны, Наймудрэйшы Сын,
Яснай праўдай свяці, Божа, верным праз вякі.
Знікне боль, трывогі, сум, праміне журба,
Бо Ты, Пане, ёсць са мною.