1. Дзень той гневу, дзень нябылы,
у ім свет цэлы стане пылам —
сведчаць так Давід з Сыбілай.
Як вялікі страх на стане,
калі Бог неспадзявана
ў таёмнасць сэрц загляне.
2. Трубаў голас страшным тонам
ўмерлых збудзіць ўсіх старонаў,
і паставіць іх прад тронам.
Смерць і свет з падзівам гляне,
калі ўмерлы з гробу ўстане
для Суддзі рахунку дання.
3. Кнігу ўбачым, дзе спісана
ўсіх правіннасць, хоць нязнана,
прысуд свету стуль ад Пана.
Што пачну я, нешчаслівы?
Абаронца дзе праўдзівы?
Калі ў страху справядлівы!
4. З-за мяне быў катаваны
Езус мой і ўкрыжаваны,
атрымаў цяжкія раны.
Суддзя, Божа справядлівы,
покуль прыйдзе суд страшлівы,
будзь цяпер мне літасцівы!
5. З жахам бачу грахоў хмары,
сорам залівае твар мне.
Божа добры, збаў ад кары!
Дараваў Ты Магдалене,
даў злачынцы прабачэнне,
мне - надзею на збаўленне.
6. Прад Тваім малюся тронам
сэрцам суму, болю поўным,
маёй смерці будзь Патронам.
Ў судны дзень, калі з магілы
ўстану даць рахунак з вінаў,
да мяне будзь літасцівы!