1.О, Творца Дух, прыйдзі да нас,
Наведай верных ў добры час.
Усё стварыла моц Твая,
О Найсвяцейшы дар жыцця!
2. Ты, Суцяшыцель дарагі,
Свет божай ласкі з вышыні,
Жыцця Крыніца і Любоў,
Наш Скарб і Даўца ўсіх дароў.
3. Твае паўсюдна сем праяў,
О, Палец Божы, Веліч спраў
Цябе Айцец меў ласку даць
Нам мовай новай прамаўляць.
4. Святло Сваё ў нас запалі,
Любоў у сэрцах ажыві
І нашы целы ўмацуй,
Ўлі сілу, ласкамі шчыруй.
5. Ад нас шатана прагані,
Дары спакоем ва ўсе дні,
Каб мы, асветлены Табой
Не ўпалі ў грэх спакусай злой.
6. Айца, Валадара нябёс
І Збаўцу Сына, што ўваскрос,
Цябе абодвух, Дух Святы,
Ўслаўляем песнямі назаўжды.