1. Бачыш, Езус канае, больш не мае сілаў.
Кроў Святая сцякае з надарваных жылаў.
О, злыя людзі, што вы нарабілі,
Сваго вы Пана грахамі забілі.
2. Вочы Кроў залівае, як заслона дыма;
Божа, Ойча, прымай жа Дух Адзінага Сына.
О, злыя людзі, што вы нарабілі,
Сваго вы Пана грахамі забілі.
3. Крыж высока трымае Творцу па-над зямлёю,
Бог яе арашае не дажждом, а Крывёю.
О, злыя людзі, што вы нарабілі,
Сваго вы Пана грахамі забілі.