1.Святая Марыя, за нас маліся,
Маці Хрыстова, за нас маліся,
Маці найсвяцейшая, Маці найчысцейшая,
за нас маліся, маліся!
2. Дзева дастойная, за нас маліся,
Дзева праслаўлёная, за нас маліся.
Дзева магутная, Дзева спагадная,
За нас маліся, маліся!
3. Брама нябесная, за нас маліся,
Прытулак грэшных, за нас маліся,
Лекарка хворых, Суцеха сумных,
За нас маліся, маліся!