1.Ноч яснее хвалою Пана,
Пастухоў ахапля страх!
Анёл Божы суцяшае
З неба чутны дзівосны спеў!
Пр.:Gloria in excelsis Deo.
Gloria in excelsis Deo.
2. Хутка у Бэтлеем спяшайце,
Там сам Пан Бог дае вам знак!
Знойдзеце Дзіцятка ў яслях,
Ён ёсць Хрыстус, Ён Збаўца ваш!
Пр.:Gloria in excelsis Deo.
Gloria in excelsis Deo.
3. Мы вам сёння Яго вяшчаем,
Просім, каб верай прынялі!
Ён вас збавіць і уратуе,
Валадар усяе зямлі!
Пр.:Gloria in excelsis Deo.
Gloria in excelsis Deo.
«Les anges dans nos campagnes;»
пераклад.: кс. Тадэвуш Крыштопік