1. Зямля і неба, зямля і неба радасна спяваюць,
Анёлы свету, Анёлы свету дзіва абвяшчаюць.
Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся,
Анёлы славяць, цудна спяваюць,
пастушкі іграюць, вол з аслом вітаюць,
у дзіцяці Бога знаюць!
2. Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем дзіўная навіна:
Прачыста Панна, Прачыста Панна нарадзіла Сына!
Хрыстус радзіўся...
3. Марыя Панна, Марыя Панна Дзіцятка пястуе
І стары Юзаф, і стары Юзаф Езуса гадуе.
Хрыстус радзіўся...
4. І Каралі тры, і Каралі тры з усходу прыбылі,
Богу— Дзіцяці, Богу—Дзіцяці ахвяры злажылі.
Хрыстус радзіўся...
5. Бліснула сонца, бліснула сонца, сонца праўды вечнай,
Надзея грэшным, надзея грэшным шчаслівасці вечнай.
Хрыстус радзіўся...
6. Прыходзьце кожны, прыходзьце кожны прывітаць Езуса,
З чыстай душою, з чыстай душою выслаўляць Хрыстуса.
Хрыстус радзіўся...
7. Будзь жа вітаны і праслаўлёны, міласэрны Божа!
Праз Тваю волю гора, нядоля хай жа нас не зможа.
Хрыстус радзіўся...