1.А пад Крыжам Маці стала,
Крыж у смутку абдымала,
На якім канаў Бог-Сын,
На якім канаў Бог-Сын.
2. Дзідай бок Яго праткнуты.
На высокі крыж пакуты
Ён пайшоў за ўсіх адзін,
Ён пайшоў за ўсіх адзін.
3. Як суцешыць Маці мукі?
На Яе святыя рукі
Сына кроў сцякае з ран,
Сына кроў сцякае з ран.