О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
1. Я цябе вывеў з моцы фараона,
а ты прызначыў крыж мне на рамёны.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
2. Я вёў цябе у край сонечны і хлебны,
ты ж Мне прызначыў смерці знак ганебны.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
3. Я цябе выбраў Божаю лазою,
а ты Мне воцат даў замест напою.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
4. Я над Эгіптам здзейсьніў пакаранне,
а Мяне выдаў ты на бічаванне.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
5. Я за палон твой помсціў фараону,
ты ж учыніў Мне суд Сынэдрыёну.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
6. Я прад табою раскрыў мора хвалі,
а ты Мне дзідай бок раскрыў без жалю.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
7. Я ў аблоку вёў цябе дахаты,
ты ж Мяне з крыкам вёў на суд Пілата.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
8. Я цябе маннай накарміў ў пустыні,
ты ж Мне аддзячыў поўхамі сваімі.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
9. Я табе з камня даў вады крыніцу,
а ты Мне горкай жоўці даў напіцца.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
10. Я хананэяў збіў Сваёю сілай,
ты ж галаву Мне моцна збіў трысцінай.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
11. Я даў падставы Юдзінаму трону,
а ты Мне з церняў узлажыў карону.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
12. Я цябе ўзвысіў, людзе Мой абраны,
а ты Мяне ўзняў на крыжы драўляным.
О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?