Аллелюя! Аллелюя! Аллелюя!
1.Ўзрадуйцеся ўжо сумныя,
Пачуўшы словы гэтыя:
"Змёртвыхпаўстаў Збавіцель наш,
смерць пераможана для вас". Аллелюя!
Аллелюя! Аллелюя! Аллелюя!
2. Марыі тры да гробу йшлі,
Але Хрыста там не знайшлі.
З мёртвых Хрыстос ужо паўстаў,
Як Сваім вучням прадсказаў. Аллелюя.
Аллелюя! Аллелюя! Аллелюя!
3. Сілай Сваёй Магутны Бог
Моц злога духа перамог.
Сёння Хрыстос нам уваскрос,
Людзям збаўленне Ён прынёс. Аллелюя.
Аллелюя! Аллелюя! Аллелюя!
4. Шляхам пакут Хрыстос прайшоў,
Каб даць нам новае жыццё.
Ён не пакінуў нас адных:
З намі Айцец, Сын, Дух Святы. Аллелюя!
Аллелюя! Аллелюя! Аллелюя!