Божае Сэрца любоўю палае,
дзідай прабіты, міласць разлівае.
А нашы сэрцы бы камень той.
Ці ж мы дастойны ласкі такой?
2. Сэрца Тваё да Сябе прыгарнула,
Сціснута болем, у слязах танула,
А наша Сэрца захоплена ў свет,
Зрываць хацела б раскошны цвет.
3. Божае Сэрца крывёю заліта,
Вянком калючым з церняў спавіта.
Тваю б нам, Божа, міласць пазнаць,
Гнеў свой і пыху каб зваяваць.
4. Езу, без межаў Твая да нас міласць
Ў Сэрцы адкрытым у Тваім змясцілась.
У нашы сэрцы, Госпадзе мой,
Ўлі хоць бы кроплю міласці той.
5. Дай, каб мы ласкі Тваёй годны сталі,
Каб веліч Сэрца мы Твайго пазналі.
Хай Твая міласць запаліць нас
О, добры Езу, час ужо, час!