БОЖА ВЕЧНЫ
1. Божа вечны, літасцівы, / Адкупіцель наш праўдзівы, / выслухай голас тужлівы.
2. Ты знаходзішся ў вышынях, / можа літасць Ты учыніш — / у нашыя сыдзеш глыбіні.
3. О, нябесныя вы горы, / з нас расою змыйце гора / і грэху знішчыце мора.
4. Хай жа хмары дождж праліюць / і шляхі да нас адкрыюць / Боскаму Збаўцы-Месіі.
5. О, наш Божа міласэрны, / Ты прыйдзі ў мой свет мізэрны. / Цябе чакае люд верны.
6. Божа, будзь да нас ласкавы, / каб не горшыліся справы / дзеля Тваёй, Божа, славы.
7. Зменшы, просім, гнеў свой строгі, / каб мог чалавек убогі / стаць на святыя парогі.
8. Плач пачуй Свайго стварэння / і яму дай суцяшэнне — / Збаўцы чакаць нараджэння.
9. Божа, мы схіляем голаў, / Ты вазьмі нас, грэшных, з долу / у неба край, да Анелаў.