1. Зорка Бэтлемска над зямлёю ззяе,
радасную вестку людзям абвяшчае.
Не спі, абудзіся, Хрыстус нарадзіўся!
З неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца.
2. Промень ласкі Божай на зямлю праліўся,
Каб табе даць шчасце, Збаўца нарадзіўся.
Не спі, абудзіся, Хрыстус нарадзіўся!
З неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца.
3. Устань жа, не спазніся прывітаць Дзіцятка.
Да жыцця ачніся, беларусе-братка.
Не спі, абудзіся, Хрыстус нарадзіўся!
З неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца.