1. Блаславі нас, добры Езу,
Сэрца мы Тваё ўслаўляем.
Хай жа гэты скарб каштоўны
ў нашых сэрцах зберагаем.
2. За любоў Тваю прыносім
тое ўсё, што сёння маем.
Сэрца Бога шчыра просім:
хай жа нас не пакідае.
3. О, Святое Сэрца Бога,
неба гімн Табе спявае,
Маці зычыць ласкаў многа,
люд Цябе Твой праслаўляе.
4. Не пакінь нас, шчыра просім,
і не дай з дарогі збіцца.
Сэрцы ў дар Табе прыносім,
ласкі божае Крыніца,
5. Будзь, о любы Езу, з намі,
ззяй нам Сэрца прамянямі,
ззяй Сваёй любові сонцам
нам у вечнасці бясконца.