1.Пана ўслаўляйце, бо Ён Валадар Ўсемагутны
Сэрцы,спявайце ўраз з небам, каб спеў ваш быў чутны.
Арфа й кімвал, спеў прад нябесны алтар
Шліце, дзе Бог наш прысутны!
2. Пана ўслаўляйце, які ўсім цудоўна кіруе.
Нібы крылаты арол, Ён цябе уратуе
Кліча цябе і праз жыццё правядзе
Ў славу, дзе Ён трыумфуе.
3. Пана ўслаўляйце, які чалавека ўзвышае,
Дорыць здароўе Ён, як сябра суправаджае.
Ў справе любой чуеш крыло над сабой,
Бог наш цябе бласлаўляе.
4. Пана ўслаўляйце, які блаславіў лёс жыццёвы,
З небе, з любові да нас шле Ён мудрасці словы.
Думай аб ім, Бог адарыў цябе ўсім
Ў вечнай бязмежнай любові.
5. Пана ўслаўляйце з усім, што жыве і што чуе,
Бо абвяшчэнне мы маем Яго й трыумфуем!
З неба святло ззяе для свету ўсяго,
Бога за ласкі ўшануем.