1. Велічае душа мая Пана,
І ўзрадаваўся Дух мой у Богу, маім Збаўцы,
Бо глянуў Бог на Свае Служкі пакору,
І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
2. Бо вялікае ўчыніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго Святое.
І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне
Над тымі, хто Яго баіцца.
3. Моц аказаў Сваёй правіцы,
Рассеяў тых, хто пыхлівыя сэрцам,
Скінуў магутных з трону,
А ўзвысіў пакорных.
4. Дабром галодных насыціў,
А багатых ні з чым адправіў.
Прыняў Свайго слугу Ізраэля,
Памятаючы пра Сваю міласэрнасць.
5. Споўніў дадзенае навечна абяцанне
Абрагаму і яго патомству.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амэн.