1.Дзіця прыйшло у Бэтлеем, Бэтлеем,
У радасці Ерузалем. Аллелюя, Аллелюя.
2. У яслях тут яно ляжыць, так ляжыць,
Ён запануе без мяжы. / Аллелюя....
3. I з Сабы каралі прыйшлі, так прыйшлі,
Дары Дзіцяці прыняслі. / Аллелюя....
4. У дом паважна увайшлі, так ўвайшлі,
Пашану Збаўцу аддалі. / Аллелюя....
5. І на калені сталі ўтрох, сталі ўтрох,
Сказаўшы: «Чалавек і Бог». / Аллелюя....
6. За гэты блаславёны час, слаўны час,
Пашаны спеў прымі ад нас. / Аллелюя....