1. O, жыватворны Творца зор,
Святло жыцця і наш узор,
О, Адкупіцель усѐй зямлі,
Малітвы нашы Ты прымі. Амэн
2. Ты спачуваў, што згіне век
І смерць спазнае чалавек.
Знямоглы свет збаўляеш Ты,
Нас апраўдаеш назаўжды.
3. Хіліўся свет ў вячэрні час,
Ты як жаніх прыйшоў да нас
З улоння Дзевы, слава Ёй,
Марыі, Маці дарагой.
4. Прад моцай Божай ты схілі
Свае калені і малі.
Зямля і неба хай пяюць,
Прарочаць і пашану шлюць.
5. Цябе, Святога з вераю
Мы просім ў будні шэрыя,
Суддзя народаў, збаў жа нас
Ад зброі д’ябла ў страшны час.
6. Няхай Табе, наш Хрыстус Бог,
З Айцом і Духам, што у трох,
Ад нас, год колькі будзем жыць,
Хвала вячыстая гучыць. Амэн.