1.Божа, добры і ласкавы,
Божа, моцны справядлівы,
Блаславі ўсе нашы справы,
Асвяці ўсе нашы нівы.
2. Дай нам сілу, дай нам розум,
Спрыт і мужнасць, цвёрдасць волі,
Не паддацца злым пагрозам,
Не зламацца у нядолі.
3. Падаруй нам чуласць сэрца,
Умацуй нязгаснасць веры,
Не пакінь у паняверцы -
Перакінь на родны бераг.
4. Збаў народ наш шматпакутны,
Вызвалі наш край забраны!
Божа Вечны, Ўсемагутны,
Загаі Радзімы раны.