1. Цешся, нябесная княжна. Радуйся, Марыя!
Цешся, бо жалю ўжо няма! Аллелюя!
Малі за нас, Марыя!
2. Годнай была Хрыста насіць. Радуйся, Марыя!
Збаўца жыве — мы будзем жыць. Аллелюя!
Малі за нас, Марыя!
3. Ён уваскрос, смерць перамог. Радуйся, Марыя!
Як нам казаў Сапраўдны Бог. Аллелюя!
Малі за нас, Марыя!
4. Бога малі і будзе так. Радуйся, Марыя!
Мы уваскрэснем праз Хрыста. Аллелюя!
Малі за нас, Марыя!