1. Богу заспявайма ўсе, дзякуем Табе, о Пане,
Бо і ў шчасці і ў тузе Ты заўсёды разам з намі.
Рэф.: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў. (2 р.)
2. У бясконцай дабрыні Ты збаўленне нам прызначыў.
Свайго Сына з вышыні даў нам і грахі прабачыў.
Рэф.: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў. (2 р.)
3. Каб жылі мы як браты, у любові без заганы,
Жыватворчы Дух Святы, Суцяшальнік нам пасланы.
Рэф.: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў. (2 р.)
4. І паўсюль дзе толькі тут нас вядуць шляхі зямныя,
Не пакіне верны люд Маці Божая Марыя.
Рэф.: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў. (2 р.)
5. Божа, у неба нас вядзі, захавай ад вечнай смерці,
Ў кожную сям’ю прыйдзі, валадар у кожным сэрцы.