Рэф.: О, Божа мой, Ты ратуеш мяне,
ў ценю Тваіх крылаў хораша мне!
1.На Цябе, Пане, спадзяюся,
Няхай не буду асаромлены навекі.
Вызвалі мяне паводле Тваёй справядлівасці,
схілі да мяне Сваё вуха і ўратуй мяне.
Рэф.: О, Божа мой, Ты ратуеш мяне,
ў ценю Тваіх крылаў хораша мне!
2. Будзь мне скалою прыстанішча, +
Дзе я мог бы заўсёды схавацца,
Ты загадаў уратаваць мяне,
Бо Ты - мая скала і мая цвярдыня,
Божа мой, вызвалі мяне з рук бязбожнага.
Рэф.: О, Божа мой, Ты ратуеш мяне,
ў ценю Тваіх крылаў хораша мне!
3. Бо Ты - мая надзея, Божа мой,
Пане, Ты спадзяванне маё з маладосці маёй.
На Цябе абапіраюся я ад улоння,
З улоння маці Ты вывеў мяне.
Рэф.: О, Божа мой, Ты ратуеш мяне,
ў ценю Тваіх крылаў хораша мне!
4. Заўсёды буду спадзявацца
І памнажаць яшчэ больш Тваю славу.
Вусны мае будуць абвяшчаць Тваю
справядлівасць, +
Кожны дзень - Тваё збаўленне,
Бо межаў яго не ведаю.
Рэф.: О, Божа мой, Ты ратуеш мяне,
ў ценю Тваіх крылаў хораша мне!