1. Вітай, Зорка мора,
Маці Хрыста Бога,
Панна Найчысцейша,
Верным дапамога.
2. Ты, што прывітана
Словам Габрыэля,
Умацуй у спакоі,
Змый правіны Евы.
3. Вызваль з грэшных путаў,
Зрок вярні аслеплым,
Аддалі ўсе смуткі,
Апякуйся светам.
4. Сведчанне дай, Маці,
Ўзруш малітвай Сына,
Ён прыйшоў, каб збавіць
Грэшных ад правінаў.
5. Панна услаўлёна,
Прыклад, Ты пакоры
Збаўленым ад смерці,
Будзь для нас узорам.
6. Дай жыццё нам чыста,
Шлях сцялі бяспечны,
Езуса дай бачыць,
Мець з Ім радасць вечна.
7. Бог Айцец хай будзе
З Сынам праслаўлёны,
І супольна з Духам
Божым улюбёны. Амэн.