1. Спеў праслаўлення для Хрыста
Няхай гучыць мацней,
Сышоў Ён з неба на зямлю,
Каб адкупіць людзей.
Рэфр.: Хрысце, Збаўца наш, Хрысце, Валадар,
Славім мы Цябе, славім мы Цябе,
спеў хвалы й падзякі прымі!
2. За ўсё вышэй Яго Імя
Стаяла і стаіць;
На троне праваруч Айца
У небе Ён сядзіць.
Рэфр.: Хрысце, Збаўца наш, Хрысце, Валадар,
Славім мы Цябе, славім мы Цябе,
спеў хвалы й падзякі прымі!
3. Яго Імя: Спакою Князь,
Дарадчык, Моцны Бог...
Ён прыйдзе зноў, і ўсе тады
Ўпадуць да Яго ног.
Рэфр.: Хрысце, Збаўца наш, Хрысце, Валадар,
Славім мы Цябе, славім мы Цябе,
спеў хвалы й падзякі прымі!