1. Прыйдзіце да Збаўцы, верныя, са спевам!
Прыйдзіце да ясляў Яго ў Бэтлеем!
Цар нарадзіўся. Цар усіх стварэнняў.
Рэфр.: Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!
2. Бог наш ад Бога як Святло з’явіўся,
І Панны ўлонне насіла Яго.
Ён нарадзіўся, а не утварыўся.
Рэфр.: Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!
3. І крочаць за зоркай Мудрацы з Усходу,
З паклонам дары ўсе складаюць Яму:
Золата, смірну і духмяны водар.
Рэфр.: Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!
4. Нябесныя хоры, радасна спявайце,
Сусвет хай пачуе хваленне Хрысту!
Слава, гасанна на вышынях Богу.
Рэфр.: Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!
5. Пакінуўшы статак, пастушкі ў пакоры
Спяшаюць да месца, у якім Божы Сын.
Мы паспяшайма за такім узорам.
Рэфр.: Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!
6. Спрадвечнага Бога бляск спрадвечны ўбачым,
Схаванага ў Целе малога Дзіця.
Бедна спавіты, не у аксаміты.
Рэфр.: Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!
7. Для нас Ён стаў бедным і ляжыць на сене.
Дык пойдзем з любоўю абдымем Яго.
Хто ж не палюбіць ўласнае Збаўленне?
Рэфр.: Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!
8. Езусе, Цябе мы радасна вітаем,
Табе чэсць і славу ад сэрца пяём.
Вечнае Слова к нам прыйшло у целе.
Рэфр.: Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!