(ВЯЧЭРНЯЯ ПЕСНЯ):
1. А як дзень ужо мінае,
Кожны з нас не забывае
Чэсць аддаць з падзякай Богу
За прабыту ўдзень дарогу.
2. Усе нашы дзённы справы
Прымі міла, Божа правы,
Пакіруй нам на збаўленне,
А на Тваё выслаўленне.
3. А калі паснём уночы,
Май над намі Твае вочы,
Сцеражы ад злой прыгоды,
Барані ад кожнай шкоды.
3. Хай здаровы заўтра ўстанем
І служыць Табе зноў станем:
Душой, сэрцам, як хто можа,
Працай на Тваю чэсць, Божа!
4. Барані нас ад зграшэння,
Каб не страцілі збаўлення,
Але неба атрымалі,
Цябе вечна праслаўлялі.
5. Цябе, Ойча, наш Стварыцель,
Сыне Божы - Адкупіцель,
Духу-Суцяшыцель Божа,
Праслаўляем, колькі можам.