1. Ойча наш нябесны, глянь на нас ласкава:
Цемрай свет пакрыты, зло запанавала.
На зыходзе нашы сілы, не пакінь нас, Божа мілы
Рэфрэн: Збаўца наш, мы Цябе чакаем.
2. Просіць люд бяздольны, грэшны і пакутны.
З цемры грэху звольні, Збаўца наш магутны.
Адхілі свой гнеў і кару ад нас, Божа-Валадару.
Рэфрэн: Збаўца наш, мы Цябе чакаем.
3. Хай слязьмі абмыем мы свае правіны.
Да Цябе ўсклікаем, Збаўца наш адзіны.
Дай нам слёзы ачышчэння і спашлі Тваё збаўленне.
Рэфрэн: Збаўца наш, мы Цябе чакаем.
4. Хай святлом заззяе Збаўцы нараджэнне -
З краю і да краю людзям на збаўленне.
Твая ласка хай пальецца ў нашы сем’і, ў нашы сэрцы.
Рэфрэн: Збаўца наш, мы Цябе чакаем.