1. Не меў Ты месца ў заездзе,
У час святы ў Бэтлееме,
І нарадзіўся Ты, Езу,
У беднай стайні на сене.
Не меў Ты месца,хоць збавіць
Прыйшоў зямныя тварэнні,
Каб грэх Адама па правіць,
Прынесці нам суцяшэнне.
2. He меў Ты месца, мой Божа,
Хоць прагнуў свет прытуліці,
Падаць скрываўлены рукі
З крыжа, з якім будзем жыці.
Без месца быў, хоць імкнууся
Нам даць грахоў адпушчэнне
І праз крыжовы пакуты
Свет ратаваць ад знішчэння.
3. He меў Ты месца, хоць прагнуў
Сваё адкрыць Сэрца людзям,
Каб ласку Бога спазнаўшы,
Больш не жылі ў грэху брудзе.
Чаму ж цяпер гэтак цяжка
Плач да нябес уздымаем?
Хіба таму, што для Бога
У душах месца не маем.