1. Матачка Божая, Матачка добрая,
Бедныя дзеці, мы клічам Цябе;
Песняй пакорнаю мольбы складаючы,
Сэрцы свае аддаём мы Табе.
2. Вылеч Ты сэрца нам, раны глыбокія,
Міласцяй чыстаю нас запалі,
Каб слава Божая, не жальба вечная,
Ў неба ляцела, ляцела з зямлі.
3. Нас, сваіх дзетачак, што ў Цябе просяцца,
Матачка добрая, Ты пашкадуй;
Ласкай ажыўчаю Бога Спрадвечнага,
Матачка Божая, нас абдаруй.
4. Нашы галовы святлом Божай мудрасці
Матачка Божая, Ты асвяці,
Каб мы пазналі ўсе праўду адвечную,
Богу служылі тут верна ў жыцці.
5. Дай жа дарогу нам, дзетачкам, простую,
Смерці хвіліну шчаслівую дай.
Вядзі нас, Матачка, зоранька ясная,
Да вечнай радасці, у цудны рай.