1.Гэйнал разам заспявайма,
славу Пану Богу дайма,
ўсе набожна усклікайма!
2. Моцны Божа, Пан з вышыняў,
Ты святлом Сваім учыніш,
Што аковы пекла зрынеш.
3. Вось ужо і ноч мінула,
Што свет Божы агарнула;
Божы кліч зямля пачула.
4. Хрыстус Бога Сын адзіны,
Каб зняць нашыя правіны
Прыйдзе з вечнае Айчыны.
5. Бог увесь свой люд ў апеку
Даў Яму як чалавеку,
Каб не згінулі да веку.