1. Вясёла навіна, усе людзі знайце!
Вы з неба святое Дзіця вітайце.
Ах, міла навіна, куды ўжо бегчы нам?
Якою дарогай, каб убачыць Бога?
2. Анёлы Богу у нябёсах спяваюць
І людзям добрым спакой абвяшчаюць
Ах, міла навіна, куды ўжо бегчы нам?
Якою дарогай, каб убачыць Бога?
3. Паненка спавіла Божа дзіцятка
І ўшанавала Тое Немаўлятка.
Ах, міла навіна, куды ўжо бегчы нам?
Якою дарогай, каб убачыць Бога?
4. А нарадзіўшы так Збавіцеля нам,
Чыстай засталася Марыя Паннай.
Ах, міла навіна, куды ўжо бегчы нам?
Якою дарогай, каб убачыць Бога?