1. Ночка ціхая, зарыста, цуд — часіна.
Нарадзіла Дзева чыста Бога — Сына.
Па загаду Бога - Духа ўцелавіўся,
Каб нас выбавіць ад грэху аб'явіўся.
2. Нарадзіла Дзева Маці ў бядоце,
У паветцы, ў недастатку, у клапоце.
I над гэтым Божа Маці бедавала
І калышучы Дзіцятка, так спявала:
3. Спі, мой міленькі Сыночак, Збаўца свету,
Выбачай, мой галубочак, беднасць гэту.
Чым Цябе, Сыночак, маю прыкрываці,
Твае ручанькі прыгожы спавіваці?
4. He пагардзіў Ты прыйсці так на свет гэты,
У сукеначку ў мяне Ты не адзеты.
Толькі сенцам тут Цябе я атуляю,
Невыгоды можа гэтым больш спраўляю.