Хай будзе пахвалёны
Хай будзе пахвалёны
1. Хай будзе пахвалёны
Сакрамэнт праслаўлёны,
Што пакінуў Езус Хрыстус
Для абароны.
2. Цела і Кроў Святая
Да нас дабром палаюць,
Як мы годна іх прымаем -
Мір спасылаюць.
3. Чэсць і хвалу люд верны
Хай Богу шле бязмерна.
Ў час вайны, у мор і голад
Будзь міласэрны!
4. Блаславі, шчыра просім,
Хлебе наш, дар нябёсаў.
Барані, лячы, ратуй нас,
О, Даўца лёсу!
5. Што Ты тут - верым, Пане,
Нашае хай прызнанне,
Што Табе складаем з сэрца,
Ахвярай стане.
6. Розум і веру дорым,
Сэрцы нясём ў пакоры.
Езу Хрыстэ, мілы Збаўца,
Будзь нам узорам.