1. Пастыр нас пакінуў, ласк усіх крніца.
Добры Адкупіцель адыйшоў з зямліцы.
Пастыр адыйшоў, што нас узлюбіў.
Ён Кроў за нас праліў, з грэху нас абмыў.
2. Ў час канання Збаўцы сонца пацямнела,
Скалы затрасліся, ўся зямля знямела.
Пастыр адыйшоў, што нас узлюбіў.
Ён Кроў за нас праліў, з грэху нас абмыў.
3. Пастыр наш і Збаўца вырваў джала смерці,
Каб не даць навекі грэшніку памерці.
Пастыр адыйшоў, што нас узлюбіў.
Ён Кроў за нас праліў, з грэху нас абмыў.
4. Знішчыў моц шатана Сваёй Боскай сілай,
Нас ад пекла збавіў наш Заступнік мілы.
Пастыр адыйшоў, што нас узлюбіў.
Ён Кроў за нас праліў, з грэху нас абмыў.