(РАНІШНЯЯ ПЕСНЯ):
1. Ледзь узойдзе заранніца,
Цябе хваліць ўся зямліца,
Ўсё пяе, як толькі можа:
«Чэсць Табе, Магутны Божа».
2. Я, што створаны Табою,
Злучаны жыццём з зямлёю,
Песню ўдзячную спяваю,
Бога ў Тройцы праслаўляю.
3. Як на ранку абуджуся,
Шчыра так Табе малюся:
«Божа-Збаўца, будзь ласкавы,
Блаславі ўсе мае справы».
4. Шмат хто ўчора паляглі спаць,
Сёння рана не змаглі ўстаць,
Я ж дзень новы пачынаю,
Сэрцы да Цябе ўздымаю.
5. Цябе, Ойча, наш Стварыцель,
Сыне Божы - Адкупіцель,
Духу-Суцяшыцель Божа,
Праслаўляем, колькі можам.