1. Услаўляце Пана, вы, з нябесных гор.
велічнае войска, вы, анельскі хор.
Сонца, месяц, зоры, ззяйце ўдзень і ўноч.
Услаўляйце Пана, слаўце Створцы моц.
2. Вы, нябёс высоты, і вы, воды мор,
Услаўляйце Пана, воблакі з-пад зор.
Бо як толькі слова Пан Сваё сказаў,
З цемры і нябыту цэлы свет паўстаў.
3. Юнакі, дзяўчаты і вы, старцы ўсе,
Услаўляйце Пана і Ягоны свет.
У сінечы неба Панская Хвала,
Там - выток крыніцы Божага Святла.