1. Крыжу Хрыстовы будзь жа прывітаны!
І на вякі ўсе будзь ушанаваны!
Дзе Збаўца сьвету Хрыстос Бог
Сьмерць і шатана перамог.
2. Крыжу Хрыстовы будзь жа прывітаны!
І на вякі ўсе будзь ушанаваны!
Кроў, што пакрыла раны ўсе,
Нам вызваленьне з він нясе.
3. Крыжу Хрыстовы будзь жа прывітаны!
І на вякі ўсе будзь ушанаваны!
Божая моц з Цябе плыве
І перамогу нам дае.
2 варыянт тэксту
1. Крыжу Хрыстовы, будзь жа пахвалёны,
Ва ўсе вякі ты будзеш праслаўлёны,
Дзе Бог, што свету Валадар
Жыццё Сваё прыносіць ў дар.
2. Крыжу Хрыстовы, будзь жа пахвалёны,
Ва ўсе вякі ты будзеш праслаўлёны,
Кроў цябе Тая скрапіла,
Што ад грахоў нас абмыла.
3. Крыжу Хрыстовы, будзь жа пахвалёны,
Ва ўсе вякі ты будзеш праслаўлёны,
Ты - наша моц і дарога,
Наша ў табе перамога.