Пр.: Пан уваскрос, Езус жыве,
ззяе праменнем ноч.
Я не памру, а буду жыць –
Бог паказаў сваю моц.
Крыж стаў брамаю Пана,
каб увайсці праз яе,
станьма прад алтаром Яго.
Бога ўсхваляйма ўсе.
1. Падзяку аддайма Яму,
за вечную Яго ласку,
сёння наш Бог уваскрос,
і ноч прамянее бляскам.
Дзякаваць Пану хачу
і благаслаўляць Яго Імя.
Езус – мой Пан і Бог,
прыйшоў да мяне Збавіцель.
Пр.: Пан уваскрос, Езус жыве,
2. Лепей укрыцца у Пана,
чым даверыцца ўладным,
Пан – мая моц і песня,
Ён падтрымаў ва упадку.
Больш не буду баяцца!
Што можа мне смерць учыніць?
Страх свой забуду і Пану
гімн заспяваю хвалы.
Пр.: Пан уваскрос, Езус жыве,
3. Вось адкінуты Пан
стаў галавою вугла.
Выслухаў просьбу маю
Хрыстус – Збаўленне свету.
Цудоўна зменена ноч,
ззяе дзённым праменнем,
Танчце сёння Яму,
разбіты магілы скляпенні.
Пр.: Пан уваскрос, Езус жыве,