1. Каралева, вітай, Ружанца святога,
Ты надзея мая, грэшніка зямнога.
Завітай, лілея чыстая,
Маці Ружанцова, Марыя! (2 р.)
2. Пані, Ты над намі святасць над усімі,
Каралева нябёс, Маці ўсіх стварэнняў,
Кветка найчысцейша, лілея,
Маці Ружанцова, Марыя! (2 р.)
3. Маці Ты, Ружанца, ясная дарога,
Ўсім анёлам нябёс - Маці Ты ад Бога,
Расквітай жа ў раі, лілея!
Маці Ружанцова, Марыя! (2 р.)
4. З усіх руж на зямлі прыгажэй Марыя!
Для Цябе назаўжды я душу раскрыю.
Самай ўдзячнай Маці, лілеі!
Маці Ружанцовай, Марыі! (2 р.)
5. Над вякамі квітней на нябесным троне,
Каралева Ты ўсіх ў Ружанца кароне.
Ты - святых Святая лілея!
Маці Ружанцова, Марыя! (2 р.)